27 декабря 2016 г.

Сярод Белае Русі Новы Год прывабны ўсім

"Сярод Белае Русі Новы Год прывабны ўсім" (Пётр Сямінскі)











Гэта бурымэ з'явілася падчас праднавагодняга выступу перад навучэнцамі адной са школ горада Гродна.
Гледачамі былі прапанаваны словы:

Конь, здраднік, дранік, Украіна, заяц, воўк, варона, пятух, канікулы, казёл, піцца, Новы год.

А атрымалася вось што:

Жыццё наша рвецца наперад як конь,
Яно нам і сябр, і дараднік.
У сэрцы яно дзей стварае агонь,
Не страшны яму сум і здраднік.
Далёка сумуе пакуль Украіна,
Падорым мы ёй наш салодзенькі дранік...
Шчасліва няхай будзе наша краіна,
Няхай па-над ёй не з’яўляюцца здані.
Па лесе, як волад, праносіцца заяц,
А недзе ў сумёце натхняецца воўк,
Варона над Прыпяццю смела лятае,
І клювам пра нешта гукае: "Шчоўк-шчоўк".
Да нас набліжаецца год пятуха,
А заўтра нарэшце – канікулы.
І зноўку кудысьці ад’едзе страха,
Каб беды на два тыдні зніклі бы.
І дзівіцца шчасцю ў загоне казёл,
Якому за плотам ніяк не сядзіцца,
І мама на свята паставіць на стол
Пірог, прыгажэйшы за лепшую піццу.
Чакаем вяселля і новых прыгод,
Бо стукае ў дзверы ізноў Новы Год!

                                          23.12.2016

Комментариев нет:

Отправить комментарий