14 февраля 2017 г.

У гэтай зале кожны – сябар

"У гэтай зале кожны – сябар" (Пётр Сямінскі)Гэта бурымэ было створана падчас выступлення дэлегацыі Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі з прэзентацыяй сваёй творчасці на галоўнай пляцоўцы ХХIV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы.
Гледачамі былі прапанаваны словы:

Сябар, куля, явар, матуля, выстава, кірмаш, маладосць, ралля, зямля, прэзентацыя, дабрыня, шчырасць, міласць, Гродна.

І вось, што з'явілася на свет:


У гэтай зале кожны  сябар,
Тут слова мчыць, нібыта куля,
І расцвітае ў сэрцы явар,
Які дарыла мне матуля.
А побач дзіўная выстава,
Душы прываблівы кірмаш,
Тут Беларусь вядомей стала,
Тут побач ён: Скарына наш.
Тут ажывае маладосць,
Тут талентаў жывых ралля,
Тут кожнаму, што мовіць ёсць,
Тут чуе нас уся зямля.
Тут кожны верш і прэзентацыя
З пачатку, на працягу дня,
Удала усхваляе нацыю,
Тут ажывае дабрыня.
Для вас гучыць тут наша шчырасць,
Пяем мы песні прынародна…
Сталіцы ўдзячны мы за міласць,
Яшчэ мілей нам толькі Гродна!

                                         10.02.2017

Комментариев нет:

Отправить комментарий