30 октября 2017 г.

Настаўніку

"Настаўніку" (Пётр Сямінскі)



     







                          ***
Настаўнік, усмешкай сагрэты,
Уводзіць у лёсавы гмах,
Да мэты  пазнання планеты,
Шукаць непракладзены шлях.
Ён  мары стваральнік упарты
У сталасць твайго карабля,
Жыве, каб ты, Моладзь, за партай
Сталела штодня спакваля.
Вышэй каб ляцелі ракеты,
Квітнелі штогод гарады,
Настаўнік  правобраз паэта,
Да шчасця кіруе заўжды.

                           ***
Зноўку пра адораных нашчадкаў
Шэпчацца нястомны хор матуль.
Як жа ім давесці на пачатку:
Розум не прыходзіць ніадкуль.
Дзе калісь па хвалях акіяну
Цэлы год блукалі караблі,
За гадзіну лёгенька і плаўна
Сёння праляцяць цары Зямлі.
Хто прыўнёс у лёс здзяйсненняў строй?
Дзеці, што зліліся з роем мрой.
Хто агучваў ведаў ім тамы?
Гэткія ж настаўнікі, як мы.
І даўно ўжо быль, а не інтрыга,
Што жыццё  бясконцы наш урок.
"Шэрых мышак" у дзяцей індыга
Мы ператвараем незнарок.
Мы ўжо блізка да здзяйснення мэты,
Чутны новай эры гучны рэй...
Не дарэмна космасу паэтам
Выкладалі мы калісь харэй...

                                                 Надрукавана ў
                                               "Настаўніцкай газеце"
                                                 30.09.2017

Комментариев нет:

Отправить комментарий