20 января 2018 г.

Па спіралі

"Па спіралі" (Пётр Сямінскі)












А. Разанаву

Мо я не такі, як браты мае людзі?
Даўно я не плачу сярод дамавін,
Мне проста цікава: а Слова зноў будзе
Сярод па-залёсавых мне каляін?
Калі я засмяглы я еду на мора,
Калі я галодны іду сеяць хлеб,
Калі я зняможаны лёсу прасторай,
Пішу я: "Са шчасцем спаткацца мне дзе б?"
Ледзь ноч настае, што заўгодна я бачу,
А ранкам уражанні ўсе неўпрыкмет…
І зноўку ўтвараецца сэрцам задача:
Ці бачыць мяне бессардэчны сусвет?
І хто я? Нашто я імкнуся да мрояў,
Яму абыякава ў бездані эр,
І што вымагае жыццё не святое,
І я на што здатны вось тут і цяпер?
За што мае продкі на смерць ваявалі?
Ці чутны наступнікам стогн Перуноў?
А свету ляцець і ляцець па спіралі,
А Слову гучаць і быць першым ізноў…

Комментариев нет:

Отправить комментарий